Mir-knigi.online
Книги онлайн читать бесплатно!
  • Главная
  • Жанры
  • ТОП книг
  • ТОП авторов
  • Контакты

Казкi (на белорусском языке)

Часть 30 из 72 Информация о книге

Ды была ў караля дачка; была яна такая ж прыгожая, як яе нябожчыца мацi, i былi ў яе такiя ж залатыя валасы. I калi яна падрасла, паглядзеў на яе аднойчы кароль i ўбачыў, што яна, ну, вылiтая нябожчыца жонка, i нечакана загарэўся да яе моцным пачуццём. I сказаў ён сваiм дарадчыкам:

- Я хачу ажанiцца на сваёй дачцэ, яна зусiм падобная на маю нябожчыцу жонку, а ў свеце больш няма на яе падобных.

Пачулi гэта дарадчыкi, спалохалiся i кажуць:

- Богам забаронена жанiцца бацьку на сваёй дачцэ, ад такога грэху нiчога людскага не будзе, а заадно спасцiгне бяда i ўсё каралеўства.

А больш за ўсiх напалохалася дачка, даведаўшыся аб такiм рашэннi бацькi, але яна спадзявалася адгаварыць яго ад гэтай задумы, i яна сказала яму:

- Перш чым выканаць вашы жаданнi, я павiнна атрымаць ад вас тры сукенкi: адну залатую, як сонца, другую - срэбную, як месяц, а трэцюю - зiхоткую, як зоры; акрамя таго хачу я мець мантыю, пашытую з тысячы розных шкурак i аўчынак, i каб з кожнага звера каралеўства нашага было на ёй па куску шкуры. Яна думала: "Усяго гэтага дабыць немагчыма, i я пазбаўлю бацьку ад гэтых дурных думак". Але кароль, аднак, задумы сваёй не пакiнуў; самыя ўмелыя дзяўчаты каралеўства павiнны былi выткаць тры сукенкi: адну - залатую, як сонца, другую срэбную, як месяц, а трэцюю - зiхоткую, як зоры; а каралеўскiм паляўнiчым загадана было злавiць самых розных звяроў у каралеўстве i выразаць у кожнага з iх па куску шкуры. I вось была гатова мантыя з тысячы розных шкурак i аўчынак. Нарэшце, калi ўсё было гатова, загадаў кароль прынесцi яму мантыю; ён разгарнуў яе перад дачкаю i сказаў:

- Заўтра быць вяселлю.

Зразумела тады каралеўна, што няма нiякай надзеi пераканаць бацьку, i яна вырашыла бегчы. Ноччу, калi ўсё навокал спала, яна ўстала i ўзяла са сваiх каштоўнасцяў толькi тры рэчы: залаты пярсцёнак, залатое вераценца i маленькае залатое матавiла; а тры сукенкi, як сонца, месяц i зоры, яна схавала ў арэхавую шкарлупку; апранула мантыю з тысячы розных шкурак i вымазала сабе твар i рукi сажай. Яна даверылася волi божай i адправiлася ў дарогу. Iшла яна ўсю ноч, пакуль не прыйшла ў дрымучы лес. Яна вельмi стамiлася, прыгледзела дупло дрэва i там заснула.

Узышло сонца, а яна ўсё працягвала спаць, пакуль не ўсталяваўся ясны дзень. I здарылася якраз так, што кароль, якому належыў лес, у гэты час паляваў у iм. Падбеглi каралеўскiя сабакi да дрэва, учулi каралеўну, пачалi бегаць вакол дрэва i брахаць. Сказаў тады кароль егерам:

- Паглядзiце, што там за дзiчына схавалася.

Егеры выканалi яго загад, вярнулiся назад i кажуць:

- Ляжыць у дупле дрэва дзiўны звер, мы такога яшчэ нi разу не бачылi; пакрыты звер поўсцю з тысячы розных шкурак, ляжыць i спiць.

Кароль iм кажа:

- Вы паспрабуйце злавiць мне гэтага звера жывым, прывяжыце яго да калёс i вазьмiце з сабой.

Але толькi егеры дакранулiся да дзяўчыны, яна тут жа прачнулася, спалохалася i кажа iм:

- Я бедная дзяўчына бацькам i мацi пакiнутая. Змiлуйцеся нада мной, вазьмiце мяне з сабой!

I сказалi тады егеры:

- Ды ты якраз спатрэбiшся на кухнi, пойдзем з намi, будзеш там попел выграбаць.

Пасадзiлi яны дзяўчыну ў калёсы i адвезлi з каралеўскi замак.

Знайшлi дзяўчыне невялiкi закутак пад лесвiцай, дзе i святла не было, сказалi:

- Звярок, вось тут ты будзеш жыць i спаць.

Потым яны паслалi яе на кухню, i яна пачала насiць дровы i ваду, сачыць за печкай, абскубваць птушак, чысцiць розную гароднiну, попел выграбаць i выконваць усялякую чорную работу.

Так жыла Дзiкунка доўгi час у горы ды бядзе. Ах, цудоўная каралеўна, што яшчэ з табой будзе!

Вось здарылася так, што наладзiлi аднойчы ў замку баль, i кажа яна тады повару:

- Можна мне падняцца наверх i крыху паглядзець? Я буду стаяць ля дзвярэй. Повар адказаў:

- Добра ўжо, iдзi, ды толькi праз паўгадзiны ты павiнна вярнуцца назад i прыбраць попел.

Узяла яна сваю масляную лямпачку, пайшла да сябе з каморку, зняла мантыю, змыла з твару i рук сажу, i вярнулася да яе зноў былая прыгажосць. Потым адчынiла яна арэшак i дастала адтуль сваю сукенку, што ззяла, як сонца. Яна адзелася i паднялася наверх у замак; усе ўступалi ёй дарогу, яе нiхто не пазнаў, i ўсе думалi, што не iнакш як з'явiлася якаясьцi каралеўна. Выйшаў да яе насустрач кароль, працягнуў ёй руку, пачаў з ёй танцаваць, думаючы сабе: "Такой прыгажунi я яшчэ нiколi не бачыў". Вось закончыўся танец, яна пакланiлася, i не паспеў кароль азiрнуцца, як яна знiкла, i нiхто не ведаў куды. Паклiкалi вартаўнiкоў, што стаялi ля замка, спыталiся ў iх, але нiхто яе не бачыў.

А забегла яна да сябе ў каморку, хуценька зняла сукенку, вымазала твар i рукi сажай, апранула мантыю, i зноў сталася Дзiкункай. Прыйшла яна на кухню, хацела ўзяцца за работу - выграбаць попел, а повар i кажа:

- Гэта ты адкладзi да заўтра, а звары зараз для караля суп, мне таксама хочацца зазiрнуць наверх. Ды глядзi мне, каб нi адна валасiнка ў суп не трапiла, а то потым я не дам табе нiчога есцi.

Повар пайшоў; i зварыла Дзiкунка каралю суп; наварыла яна хлебнай сёрбанкi, пастаралася згатаваць яе як найлепш, i, калi страва зварылася, яна ўзяла свой залаты пярсцёнак i апусцiла яго ў мiску. Вось кончылiся танцы, i загадаў кароль прынесцi яму суп, i ён так яму прыйшоўся даспадобы, што, здалося, лепшага нiколi ў жыццi i не еў. Даеў ён сваю мiску - i ўбачыў на дне залаты пярсцёнак, i нiяк не мог зразумець, як ён туды трапiў. Загадаў ён тады паклiкаць повара. Спалохаўся повар, пачуўшы пра такi загад, i кажа Дзiкунцы:

- Ты, напэўна, у суп абранiла валасiнку; калi гэта праўда, я цябе паб'ю.

Прыходзiць повар да караля, а кароль у яго пытаецца, хто гэты суп варыў?

- Я яго варыў, - адказвае повар.

А кароль кажа:

- Не, гэта няпраўда, ён звараны па-iншаму i куды лепш, чым раней.

I кажа повар:

- Я павiнен прызнацца, што варыў яго не я, а варыла яго Дзiкунка.

I сказаў кароль:

- Iдзi i паклiч яе мне сюды.

Прыйшла Дзiкунка, а кароль у яе пытаецца:

- Ты хто такая?

- Я бедная сiрата, няма ў мяне нi бацькi, нi мацi.

Пытаецца кароль зноў:

- А ты кiм ў мяне ў замку працуеш?

Яна адказвае:

- Ды я нiчога не ўмею, хiба толькi здзекi цярпець.

Пытаецца кароль зноў:

- А дзе ты ўзяла пярсцёнак, што апынуўся ў супе?

I яна адказвае:

- Пра гэты пярсцёнак я нiчога не ведаю.


Перейти к странице:
Предыдущая страница
Следующая страница
Жанры
  • Военное дело
  • Деловая литература
  • Детективы и триллеры
  • Детские
  • Детские книги
  • Документальная литература
  • Дом и дача
  • Дом и Семья
  • Жанр не определен
  • Зарубежная литература
  • Знания и навыки
  • История
  • Компьютеры и Интернет
  • Легкое чтение
  • Любовные романы
  • Научно-образовательная
  • Образование
  • Поэзия и драматургия
  • Приключения
  • Проза
  • Прочее
  • Психология и мотивация
  • Публицистика и периодические издания
  • Религия и духовность
  • Родителям
  • Серьезное чтение
  • Спорт, здоровье и красота
  • Справочная литература
  • Старинная литература
  • Техника
  • Фантастика и фентези
  • Фольклор
  • Хобби и досуг
  • Юмор
Mir-knigi.online

Бесплатная онлайн библиотека для чтения книг без регистрации с телефона или компьютера. У нас собраны последние новинки, мировые бестселлеры книжного мира.

Контакты
  • [email protected]
Информация
  • Карта сайта
© mir-knigi.online, 2026. | Вход